Беларуская Служба

Беларусь узгадняе пастаўкі казахскай нафты

25.10.2019 10:11
Казахстан і Беларусь апрацавалі пагадненне пра пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/pan demin

Пра гэта паведаміў журналістам 25 кастрычніка міністр энергетыкі Казахстану Канат Базумбаеў, піша «Власть. Казахстан».

Асноўныя параметры дамоўленасці ўзгодненыя падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан. Аднак дакумент ня будзе падпісаны, а спачатку будзе накіраваны на зацверджанне ўнутры кожнай з дзяржаў. Пра важнасць такой дамоўленасці казаў Аляксандр Лукашэнка напярэдадні візіту.

Казахскі міністр паведаміў таксама, што ў пагадненні ня будзе абʼёмаў паставак, а будуць толькі правілы ды умовы. Таксама Казахстан налягае, каб беларускі бок не займаўся рээкспартам казахстанскай нафты і нафтапрадуктаў. Узамен Нур-Султан гатовы даць Беларусі магчымасць дамаўляцца наўпрост з казахскімі нафтаздабыўнымі кампаніямі.

У сваю чаргу беларускія нафтавікі заявілі, што разлічваюць да канца 2019 году арганізаваць альтэрнатыўны Расеі канал імпарту нафты ў Беларусь. Пытанне выбару крыніцы сыравіны звязана з цаной.

юл